Малітоўная сустрэча прайшла пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць».
Вельмi прыемна,што ёсць такiе сустрэчы для моладзi, каб разам з усiмi мы маглi праслаўляць Бога. На сустрэчы была праведзена канферэнцыя, тэма якой была “Паклiканне i развіццё талентаў”.
Можна было пачуць шмат новага і цiкавага. Так сама моладзь з Бабруйску прадставіла пастаноўку, якая вельмі прамовіла да сэрца, бо сапраўды “кожны дае тое, што у яго сэрцы”
У межах чування адбыліся таксама канцэрт гурта «Laudans», з якім можна было разам праслаўляць Бога і ружанцовая малітва.
Завяршылася сустрэча супольнай святой Імшой.
Чуванне - гэта час, калі чалавек духоўна яднаецца са Створцам, калі можа змяніць сябе ў Божы бок. Дзякуем Табе, Божа, за гэтую магчымасць!
Таццяна Анкудзінава, Магілёў
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/280-u-magiljove-moladz-razam-prasla-lyala-boga#sigProGalleria7e7e25723e