Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій будзе магчымасць духоўнага ўдзелу ў малітве, што, нягледзячы на выкліканыя каранавірусам складанасці, будзе спрыяць будаванню супольнасці каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй краіны.
Праграма чування:
20.00 — святая Імша;
пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
23.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування.
Моладзь і іншых вернікаў, якія будуць мець жаданне, заахвочваюць запланаваць час і далучыцца да чування ў гэты час дома ці ў сваіх парафіяльных супольнасцях праз трансляцыю на Catholic.by.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 29 357 15 86 – кс. Андрэй Буряк
Крыніца: https://catholic.by