На гэты раз дзеці, якія рыхтуюцца да Першай Камуніі, прыехалі разам з кс. Андрэем Далянскім і настаўніцай Іртовай А.І. на экскурсію ў Магілёў. Іх першыя крокі былі скіраваны ў катэдру на кароткую малітву. Амаль што ўсе юныя парафіяне былі тут першы раз. Магутнасць гэтага касцёла прывабіла і захапіла іх.
Потым дзеці пабывалі ў тэатры лялек на спектаклі” Залатое цыпляня”. Гэта была цікавая і павучальная пастаноўка пра тое, як можна стаць добрым, і пра любоў паміж бацькамі і дзецьмі.
Пасля прайшліся па цэнтры горада і пабывалі ў піццэрыі.
Цікавай і займальнай была дарога цягніком, бо ўсе маглі паразмаўляць і пажартаваць, падзяліцца сваімі ўражанннямі.
Дзякуем Богу за дар гэтага часу і ўсім людзям нашай парафіі за тое, што змагла адбыцца гэта паездка.
Ала Іртова
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/263-o-yak-dobra-byts-razam-kastsyukovitskaya-moladz-navedala-magiljo#sigProGalleria3edeaea532