“Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Магілёўскага Рэгіёну 19 ліпеня ў 18:30 прыняць удзел у Святой Імшы ў Магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Падчас урачыстай Эўхарыстыі мы падзякуем айцу Раману Шульцу OPза адданае і ахвярнае святарскае служэнне ў нашым Рэгіёне і будзем маліцца аб Божым бласлаўленні на дальнейшае служэнне тым людзям, да якіх пашле яго Пан Бог” – звяртаецца біскуп Аляксандр Яшэўскі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Даведка
а. Раман Шульц (Roman Szulz) нарадзіўся ў г. Асечна (Osiecznа) у Польшчы ў 1959 г. Скончыў Музычную Акадэмію ў г. Познань. У 1987г. уступіў да Ордэна Прапаведнікаў (дамікінанцаў). 21 мая 1994г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.
1994-2000 – душпастыр у г. Вроцлаў (Wrocław). З’яўляўся рэкалекцыяністам і спаведніком законных сясцёр.
2000-2007 – пробашч у Карбелёве (Korbielow), а таксама кіраўнік супольнасці, дырэктар рэкалекцыйнага дома, душпастыр скаўтаў і настаўнік музыкі ў пачатковай школе.
У 2007г. прыехаў з пастырскім служэннем на Беларусь. Працаваў у Віцебску, з’яўляўся кіраўніком мясцовай супольнасці дамініканцаў.
З 2012г. а. Раман з’яўляўся адміністратарам з правамі пробашча парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве.