Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арцыбіскуп Юзаф заклікае да малітвы аб спыненні ўзброенага наступу ва Украіне.

Оцените материал
(0 голосов)

Заклік да малітвы навэннай да святога Юзафа Апекуна Каталіцкага Касцёла аб спыненні ўзброенага наступу ва Украіне.

 

            Умілаваныя браты ў біскупскім і святарскім служэнні, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, людзі добрай волі!

 

Перажываючы час Вялікага посту, разважаючы пакутніцкія мукі Пана Нашага Езуса Хрыста, мы ўсё больш разумеем, што Хрыстус увайшоў у гісторыю чалавецтва, у жыццё кожнага з нас, каб мы нанова "ад Бога нарадзіліся", і такім чынам сталі адзін аднаму братам і сястрой. Менавіта да гэтага заклікае нас папа Францішак ў энцыкліцы Fratelli Tutti- аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. У якойміж іншым Пантыфік зазначыў, што "ніхто не можа адчуць каштоўнасць свайго жыцця без рэальных твараў тых, каго ён любіць". І таму Пантыфік лічыць, што цяпер настаў момант для чалавецтва на "позірк сэрцам", на "дар з самога сябе" дзеля іншага. Сёння калі ва Украіне, у нашых суседзяў, цякуць рэкі крыві і слёз, папа Францішак заахвочвае вучыцца нанова "бачыць сэрцам", так як чыніць гэта Бог. Бо "Бог не глядзіць вачыма, Бог глядзіць сэрцам".

 

            Мае дарагія! Мінулы 2021 год згодна з воляй папы Францішка быў прысвечаны святому Юзафу, апекуну Дзіцяткі Езуса і абранніку Насвяцейшай Панны Марыі. З гэтай нагоды святы айцец напісаў Апостальскі ліст Patris corde (“Бацькоўскім сэрцам”) прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. У гэтым лісце Пантыфік  падкрэслівае «творчую мужнасць» святога Юзафа, які «ведае, як ператварыць праблему ў магчымасць, заўсёды давяраючы Провіду». Ён сутыкаецца з «канкрэтнымі праблемамі» сваёй сям’і, гэтак жа, як сёння многія сем’і ў свеце, асабліва ва Украіне.

 

            Заахвочваю да малітвы навэннай да святога Юзафа Апекуна Каталіцкага Касцёла аб спыненні ўзброенага наступу ва Украіне, каб ўзялі верх перамовы і здаровы розум, каб ва ўсім свеце паважалася міжнароднае права.

 

                                                                                          Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

                                                                                          Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

Мінск, 9 сакавіка 2022 года,

ва ўспамін святой Францішкі Рымскай

 

 

Прочитано 488 раз Последнее изменение Среда, 09 Март 2022 19:14
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).