Адмысловае пасланне Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.
Дакумент на беларускай мове змешчаны на Catholic.by у раздзеле Юбілейны Год Міласэрнасці. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.