“Малітва і навяртанне” – пад такім дэвізам 6 снежня ў парафіі св. Антонія ў Магілёве прайшла сустрэча, у якой прынялі ўдзел маладыя вернікі з парафіі св. Антонія г. Магілёва, конкатэдральнай парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.
У рамах сустрэчы адбылася супольная малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці, тэматычная канферэнцыя на тэму Эўхарыстыі, спатканне-дыялог з душпастырамі, урачыстая Раратняя святая Імша, а таксама адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту са спевамі ў духу Тэзэ.
Сваімі ўражаннямі дзеляцца удзельнікі спаткання:
“Вельмі прыемна, што ў нас адбыўся дзень моладзі. Гэта канешне не Сусветны дзень моладзі, які працягваецца некалькі дзен, але гэты дзень пакінуў шмат прыемных пачуццяў. Дзякуй за гэты магілеўскі дзень моладзі, які дапамог нам лепш падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння.”
Мар’ям Лавал і Людміла Сімановіч
“Дзякуючы такім спатканням яшчэ раз пераконваюся ў тым, наколькі нашая моладзь таленавітая і шматгранная. Я шмат новага даведаласяпадчас перапынку на гарбату, калі мы мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні святарам.”
Таццяна Анкудзінава
“Цяжка перадаць словамі пачуцці ад перажытага дня. На душы было светла, радасна і цёпла. Адным словам, адчувалася прысутнасць Бога. Ён быў блізка”.
Аліна Байко
Фота: Мар’ям Лавал
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/177-moladz-dekanatu-tryvala-na-supolnaj-malitve#sigProGalleriacbed094c4d