Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Пятница, 14 Июль 2017 08:00

Яўген Святаполк-Mipcкi

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Магілёў і інш.

Нарадзіўся ў 1876г. Скончыў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу ў 1903г. 10 сакавіка 1903 г. прыняў святарскія пасвячэнні. Першыя гады святарства прайшлі ў Магілёве, Табольску, Краснаярску, Гомелі.

 

У 1912г. прызначаны пробашчам конкатэдральнага касцёла ў Пецярбургу, а таксама законавучыцелем французскай гімназіі. У тым жа годзе стаў пробашчам катэдры і дзеканам Магілёўскім.

 

Арыштаваны 8 сакавіка 1918г. у Магілёве, абвінавачаны ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. 28 сакавіка 1918г. – асуджаны на смерць.

Парафіяне, якія зноходзіліся ў зале суда, сталі абараняць святара; у гэты час жаўнеры распачалі стральбу, падчас якой было паранена і забіта некалькі чалавек.

 

Кс. Яўгена і яшчэ некалькі чалавек у той самы дзень вывезлі за горад і пасля жудасных здзекаў забілі. Паводле ўспамінаў прысутных, ад кс. Яўгена патрабавалі адрачэння ад веры, на што ён адказаў: “Цела можаце забіць, але душы не заб’еце.”

 

На наступны дзень парафіяне знайшлі цела святара з пяццю агнястрэльнымі і чатырма нажавымі ранамі, разбітай галавой і зламанымі рукамі. Улады забаранілі здзейсніць абрад пахавання, дазволіўшы пахаваць яго толькі на месцы пахавання.

 

Пасля ўваходу ў горад польскіх воскаў цела кс. Яўгена было эксгумавана, і ўрачыстае пахаванне адбылося на каталіцкіх могілках пры ўдзеле вялікага мноства вернікаў.

 

Крыніца:

РАССТРЕЛЯН С ЧЕТКАМИ В РУКАХ, у: http://mogpravda.by/ru/issues?art_id=4332

Дзень памяці рэпрэсаваных святароў, у: http://nn.by/?c=ar&i=11122.

КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm

КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Sa.html#s.39

Прочитано 1319 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017 09:03
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Пжэмоцкі Хрызагон Ян Баравік »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены