Нарадзіўся у 1882г. у Чырвоных Стругах Віцебаскай губерніі ў сям’і чыгуначніка.
Скончыў мітрапалітальную семінарыю ў Пецярбургу, у 1906 – прыняў святарскія пасвячэнні.
У 1908г. – вікарны святар у Клецку.
У перыяд 1909-1918гг. – адміністратар у Свяцілавічах.
Пасля нейкі час выконваў служэнне ў мясцовасці Янатруд каля Полацка.
У 1922-1925 – генеральны вікарый у Мінскай дыяцэзіі.
У 1926-1927гг. - выконваў пастырскае служэнне ў Рукшаніцах, іншых ваколіцах каля Полацка, а таксама Магілёве.
У 1927г. прызначаны біскупам Слосканам генеральным вікарыем. Паколькі не зацвярджаў пераводаў святароў, як жадалі свецкія ўлады, быў абвінавачаны ў “непаслухмянасці савецкай уладзе [...] і кіраванні настрою вернікаў у злым кірунку адносна ўлады”.
У студзені 1928г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. У якасці абвінавачванняў было залічана: высылка тэлеграмаў, якія паведамлялі аб арышце біскупа Баляслава Слоскана да Святога Айца Пія ХІ, біскупа Антонія Малецкага і кс. Караля Лупіновіча; арганізацыя патаемных рэлігійных суполак (Жывы Ружанец, Сэрца Пана Езуса, Сэрца Марыі, св. Францішка, св. Юзафа, св. Антонія і іншых). Праз нейкі час быў вызвалены пад падпіску аб невыяздзе з Магілёва.
26-27 студзеня 1930г. паўторна арыштаваны. Абвінавачаны аб спробе навязвання сувязі з Ватыканам і каталікамі ў Польшчы і падбухторванне супраць савецкай улады. Асуджаны на 5 гадоў прымусовых прац у лагерах.
28.07.1930 прысуд быў павялічаны да 10 гадоў у Салаўках.
Летам 1932г. пасля выкрыцця нібыта “антысавецкай групоўкі”, арганізаванай нібыта праз святароў, зняволеных на воставе Анзэр, лагерныя ўлады так схарактэзавалі кс. Пашкевіча: “Трымаць на астравах у іаляцыі ад іншых святароў да канца тэрміна прысуда”.
Падчас следства кс. Вітальд асведчыў: “Мяркую, што каталіцызм важнейшы за савецкую ўладу. Я – глыбокаперакананы абаронца каталіцкай веры і нішто не можа змяніць майго настаўлення. З загадамі савецкай улады супраць каталіцызма ніякім чынам не магу згадзіцца”.
Кс. Пашкевіч трапіў у спіс вязняў па абмену з Літвой. Ад жніўня 1933г. прабываў у вязніцах Бутыркі ў Маскве. 19.10.1933 быў вызвалены разам з іншымі сватарамі са спісу на мяжы латышска-савецкай.
Да 1941г. кс. Вітальд працаваў у Латвіі, у Краславе.
30.06.1941г. быў арыштаваны. Замучаны 1 жніўня 1941г. адступаючым савецкім войскам. Паводле ўспамінаў сведкаў, з яго, яшчэ жывога, садралі скуру.
Крыніца:
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Pa.html#s.26
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998
Пашкевич Витольд Иосифович, у: http://crusader.org.ru/pashkevich-vitold-iosifovich-2.html
Ks. Witold Paszkiewicz, duszpasterz Polaków w ZSRR, у: http://katolicy1844.republika.pl/ZSRR/Paszkiewicz.htm