Кс. Павел Шылак, кіраўнік нашага дэканату, прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата.
Кс. Раман Факсінскі завяршае сваё служэнне ў якасці адміністратара з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве, а на яго месца прызначаны кс. Юрый Быкаў, які з’яўляўся душпастырам парафіі ў Бабруйску (Бабруйскі дэканат).
Кс. Павел Адамовіч, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечне (Маладзечанскі дэканат), прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Крычаў.