А 10 гадзіне была адслужана ўрачыстая святая Імша, падчас якой удзельнікі Літургіі асаблівым чынам маліліся за ўсіх дамініканцаў, якія выконваюць пастырскае служэнне ў Беларусі, а таксама ўдзельнікаў свецкіх супольнасцей дамініканскага ордэну.
Парафіяльную капліцу наведалі таксама госці з Віцебскай парафіі, якія дапамаглі магіляўчанам славіць Бога спевам.
Напрыканцы святой Імшы вернікі павіншавалі а. Рамана, які адзначаў дзень свайго нараджэння, а ў суботу – імяніны.