Святую Імшу ўзначаліў кс. Юры Быкаў, кіраўнік Магілёўскага дэканату.
Казанне прамовіў вікарый магілёўскай конкатэдральнай парафіі кс. Павел Беразун. “ Сабраў нас тут клопат св. Казіміра аб чысціні душы і цела, яго шчыры і актыўны клопат пра лёс іншых людзей, яго праўдзівае пачуцце справядлівасці і імкненне да справядлівасці, яго уласныя акты клопату міласэрнасці адносна бедных і ўбогіх, яго уласнаялюбоў да ўбоства. Сабраліся мы тут з-за таго, што як было напісана: ён спаў на цвёрдай зямлі, насіў простае і недарагое адзенне, часта пасціўся і праводзіў доўгія гадзіны на малітве ў святыні, а нават на яе парозе (калі ноччу яна была зачынена)” – зазначыў святар.
“Праз гэта ўсё Казімір з простага Казіміра каралевіча стаўся незвычайным для нас сёння Святым Казімірам. Не простым валадаром, кіраўніком, начальнікам, багатым, уладаром, разумным якіх было сотні тысяч. Але святым. Тым адзіным з нямногіх, хто у метусні і прывабнасці свету змог убачыць каштоўнасці сапраўдныя, вечныя, не прамінаючыя. Тым, хто заствіў пасля сябе не толькі гісторыю, памяць, прыклад жыцця але і надзею заступніцтва перад Створцам для кожнага з нас.” – звярнуў увагу кс. Павел.