Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Кс. Караль Тамэцкі напісаў кнігу пра значэнне часу ў рымскай літургіі

Оцените материал
(0 голосов)

Новая кніга кс. Караля Тамэцкага, святара, які шмат гадоў выконваў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне, пабачыць свет 16 красавіка. 

У кнізе “Аб пры-значэнні часу. Новы дзень, тыдзень і год з іх мінулым у рымскай літургіі”(O prze-znaczeniu czasuNowy dzień, tydzień i rok z ich przeszłością w liturgii rzymskiejаўтар разважае пра  арганізацыю часу ў традыцыйнай рымскай літургіі.

У сацыяльнай сетцы Facebook створаная адмысловая старонка, на якой плануецца публікацыя асобных частак новай кнігі.

У 2011 годзе кс. Караль Тамэцкі выдаў “Малую кніжачку аб клапатлівасці” (Mała książeczka o troskliwości), якая з’яўляецца зборам развагаў, датычных розных сфераў дзейнасці Касцёла, з гледзішча пробашча парафіі ў Бялынічах.

Шмат часу і сілаў кс. Караль Тамэцкі прысвяціў вывучэнню гісторыі Касцёла на Магілёўшчыне. Ён з’яўляецца сааўтарам “Гісторыі каталіцкага касцёла ў Фашчаўцы” (2002) і аўтарам працы “375 год Бялыніцкай іконе Маці Божай/250 год Яе каранавання” (2011).

 

Аб аўтары:

кс. Караль Тамэцкі нарадзіўся 25 ліпеня 1969г. у г. Бельска-Бяла (Bielsko-Biała) ў Польшчы.

У 1994г. прыняў святарскія пасвячэнні. Амаль адразу пасля прыняцця пасвячэнняў прыехаў несці святарскую паслугу ў Беларусь на Магілёўшчыну.  Спрычыніўся да адраджэння амаль усіх парафій у нашым рэгіёне.

Кс. Караль Тамэцкі быў піянерам у стварэнні першых беларускіх парафіяльных сайтаў – у 1999 годзе стварыў сайты Чавусаў і Мсціслава - cavusy.mscislaw.org.pl і mscislaw.org.pl.

Выконваў святарскае служэнне ў Мсціслаўі, таксама быў кіраўніком Мсціслаўскага дэканату. У 2008 годзе быў накіраваны ў Бялынічы, адкуль з-за стану здароў’я быў вымушаны выехаць, не дачакаўшыся на працягу больш чым года замены.

Зараз’яўляецца вікарным святаром парафіі Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса ў м. Быстра (Польшча).

 

кс. Андрэй Кеўліч

Прочитано 2414 раз Последнее изменение Вторник, 14 Апрель 2015 18:46
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).