ПРАГРАМА СІМПОЗІУМА:
Пятніца, 17 красавіка
Прыбыццё гасцей з розных краін
Субота, 18 красавіка
Канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу з Латвіі
Урачыстае адкрыццё:Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; Міхаіл Папкоўс, пасол Латвіі ў Беларусі; а.Андрыс Краваліс, генеральны вікарый Рыжскай архідыяцэзіі, дэкан касцёла св. Магдалены ў Рызе.
Віншавальны ліст арцыбіскупа Збігнева Станкевіча, Мітрапаліта Рыжскага
10.00 — Дакладына тэму:
«Духоўнае жыццё і духоўнае мучаніцтва біскупа Баляслава Слосканса і Святой Тэрэзы»- а. Андрыс Краваліс,
«Роля біскупа Баляслава Слосканса ў сучасным свеце»- дрАндрыс Марыя Еруманіс
«Вызначэнне накірунку шляхоў да кананізацыі біскупа Баляслава Слосканса»- дрСтэфан Ван Кальстэр
12.00 — урачыстая святая Імша ў інтэнцыі беатыфікацыі Слугі Божага Баляслава Слосканса, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
13.00 — абед
15.00 — даклады на тэму:
«Прыклад біскупа Баляслава Слосканса ў маім жыцці»- а. Радыёніс Доля
«Успаміны біскупа Антонса Юста, вучня біскупа Слосканса — сведчанне пра біскупа Баляслава Слосканса»- Арніс Шаблеўскіс
«Працэсы беатыфікацыі і кананізацыі — працэс развіцця і іх нормы»- кс. др Анджэй Сцонбэр
16.00-16.30. — перапынак на каву
«Біскуп Баляслаў Слосканс ва ўдзячнай памяці беларускіх грэка-католікаў»- архімандрыт Сяргей Гаек
«Біскуп Баляслаў Слосканс — біяграфічны нарыс»- Яўген Дудкін
«Біскуп Баляслаў Слосканс і яго дзейнасць у Беларусі»- Уладзімір Дзянісаў
18.00 — «Уводзіны ў дакументальнае кіно "Малітва на крыжы"» - Дзідра Смільтэна, кінапрадзюсер.
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Малітва на крыжы»
19.00 — канцэрт памяці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, хор «Голас душы» (Мінск)
Нядзеля, 19 красавіка
11.00 — Імша ў інтэнцыі беатыфікацыі Слугі Божага Баляслава Слосканса ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
Выезд дэлегацыі з Латвіі і гасцей
Гістарычная даведка:
Баляслаў Слосканс нарадзіўся ў 1893 г. у мястэчку Стэрньенэ Віцебскай губерніі (сёння — тэрыторыя Латвіі). Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу быў душпастырам парафій у Пецярбургу і наваколлі, а ў 1925 г. стаў пробашчам у Віцебску. У маі 1926 г. таемна атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук папскага пасланца ў Маскве біскупа Мішэля Дарбіньі і прызначаны Апостальскім адміністратарам Магілёўскай Мітраполіі. У верасні 1927 г. у Магілёве быў арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны на 3 гады ў Салавецкі канцлагер для святароў. Вызвалены ў верасні 1930 г., вярнуўся ў пачатку лістапада ў Магілёў, але праз тыдзень быў зноў арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1933 г. быў перададзены савецкімі ўладамі ў Латвію ў абмен на асуджанага там камуніста. Пасля гэтага больш не змог вярнуцца да свайго служэння ў Беларусі, быў прызначаны Апостальскім візітатарам для католікаў-эмігрантаў з СССР візантыйскага абраду. Памёр 18 красавіка 1981 г. у Бельгіі, у 1993 г. яго цела было перанесена ў латвійскі санктуарый у Аглоне. У 2000 г. распачаўся яго беатыфікацыйны працэс. 20 снежня 2004 г. Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.
Апрацавана паводле: http://catholic.by