Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Новапасвячаны біскуп - біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB!

Оцените материал
(0 голосов)

27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылася вельмі важная падзея - біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.

 

Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі біскупамі – Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Падчас гаміліі, звяртаючыся да біскупа наміната, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці заклікаў: «Ніколі не кажы гэтаму народу, што трэба ўвесь час пакутваць». «Гэты народ павінен адчуць суцяшэнне, і толькі Бог можа суцешыць, бо Ён адзіны можа аддаць сябе да канца», — дадаў арцыбіскуп. «Той канкрэтны чалавек, які пастукаецца ў твае дзверы або да каго пастукаешся ты, з’яўляецца Святым Касцёлам Божым. — Мы, біскупы, павінны заўсёды прысутнічаць сярод свайго народа, каб весці гэтую Божую нявесту да свайго Жаніха — Хрыста».

 

«Сёння свята Касцёла, — заўважыў арцыбіскуп. — Бог любіць нас настолькі моцна, што дае гэты знак — знак прысутнасці біскупа сярод свайго народа».

 

У бліжэйшую нядзелю, 5 ліпеня, у Магілёве а 11 гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша на распачацце пастырскага служэння біскупа Аляксандра на Магілёўшчыне.

 

Тэкст і фота паводле: http://catholic.by

 

 

 

Прочитано 1723 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).