А 11 гадзіне распачалася ўрачыстая святая Iмша з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, дапаможнага біскупа архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, святароў i кансэкраваных асобаў Магiлёўскай вобласці, а таксама святароў-гасцей, а таксама шматлікіх вернікаў.
“Доўгiя дзесяцiгоддзi ганенняў на Касцёл не прайшлi бясследна, i дыяцэзiя перажыла духоўны Чарнобыль. Час, у якiм мы цяпер жывём, з’яўляецца часам адраджэння Касцёла ў Беларусi (…) Каб гэты працэс быў больш дынамiчным i таксама для развiцця больш канструктыўнага дыялогу з грамадствам Папа Францiшак прызначыў бiскупа Аляксандра Яшэўскага, каб наступнiк апосталаў быў блiжэй да людзей i мог непасрэдна прымаць удзел у вырашэннi праблем гэтагага рэгiёну нашай архідыяцэзіі” – заўважыў ва ўступным слове ардынарый Мінска-Магілёўскага Касцёла.
Казанне біскуп Аляксандр распачаў словамі асаблівай ўдзячнасці: спачыламу кардыналу Казіміру Свёнтэку і прысутным на Літургіі арцыбіскупу Тадэвушу і біскупу Юрыю.
“Бог чакае ад супольнасці ў Філіпіі, што яе члены будуць жыць у еднасці, што заўсёды будуць разам. (…) Еднасць і супрацоўніцтва сярод нас на самой справе магчымыя толькі тады, калі яны нараджаюцца ад Духа Святога, калі мы сапраўды навернемся да Бога і будзем весці жыццё, годнае дзяцей Божых. (…) Такі дух еднасці, які чэрпае сваю сілу з Евангелля Хрыстовага, з асабістага навяртання кожны дзень, з любові і пашаны да Пана Бога і бліжніх, перадаў нам сам Збаўца, Езус Хрыстус. Аб такім духу еднасці нам трэба пастаянна маліцца і прасіць Духа Святога, даўцу дароў Божых”, - звярнуў увагу біскуп.
Святары, кансэкраваныя асобы і вернiкi павiншавалi новага бiскупа i пажадалi яму Божага благаслаўлення на новай нiве.
На заканчэнне Літургіі ўсе разам заспявалі гімн “Магутны Божа”, а таксама спеў да Маці Божай Бялыніцкай, просячы заступніцтва Багародзіцы над Магілёўшчынай.
Фота: Эдвард Кавалеўскі
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/215-u-magiljove-verniki-pryvitali-biskupa-alyaksandra#sigProGalleria31f37d96e3