Ініцыятарам прац выступіў Iнстытут гiсторыi НАН Беларусi. Час правядзення раскопак - 10 дзён. Як паведамляе каталік і грамадзкі актывіст Яўген Дудкін, за першы дзень працы ужо знойдзены захаваныя чалавечыя парэшткi, часткi керамiкi.
На сённяшні дзень запланавана грамадзскае абмеркаванне ўзніклай сітуацыі. Нагадаем, што нядаўна У Бялынічах мясцовы райвыканкам дазволіў пабудову новых будынкаў на месцы каталіцкіх могілак XVIII-XIX стагоддзяў, якія савецкая ўлада пасля вайны 1941-1945 гадоў зруйнавала, а надмагільныя камяні багатай шляхты з надпісамі павыкідвала на бок дарогі машынна-трактарнай станцыі.
На пачатку жніўня адбылася сустрэча ўлады Бялыніцкага раёна з біскупам Аляксандрам з мэтай абмеркавання магчымасці недапушчэння абразы парэшткаў пахаваных.
Фота: Яўген Дудкін, www.facebook.com