Дадзеная ініцыятыва будзе праходзіць разам з моладдзю іншых гарадоў Беларусі– Гродна, Мінска, Наваполацка і Пінска. Мэтай сустрэчы з’яўляецца духоўнае аб’яднанне моладзі з ўсіх дыяцэзій Беларусі на супольнай малітве.
Мэтай стане духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Удзельнікі памоляцца за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва стане таксама выразам іх імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы. Акрамя таго, удзельнікі будуць маліцца за сваіх біскупаў і святароў, каб яны з адвагай і адданасцю служылі Божаму народу, а асабліва ўсёй моладзі.
Падчас малітвы маладыя прадстаўнікі кожнай дыяцэзіі будуць мець магчымасць падзяліцца сведчаннем сваёй веры.
Шчыра запрашаем прыняць удзел.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў кс. Віталія Драздоўскага – (тэл.: +375 29 564 51 95)