Нягледзячы на халодная надвор’е каталікі Глуска сабраліся, каб памаліцца разам з іерархам. На св. Імшы прысутнічаў прадстаўнік адделупа ідэалогіі Глускага райвыканкама, які пажадаў каб Касцёл на Глушчыне меў сваё развіццё і павіншаваў каталікоў са святамі Божага Нараджэння і Калядамі.
У сваім слове біскуп Аляксандр прыпомніў сімволіку Божага Нараджэння, а таксама прыблізіў сэнс і значэнне юбілейнага Года Міласэрнасці. Біскуп запрасіў вернікаў да ўдзелу ў пілігрымках да Магілеўскай катэдры, каб прайсці праз Браму Міласэрнасці для атрымання адпустовых ласк. Таксама біскуп вытлумачыў значэнне ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, літар КМБ, якімі мы пазначаем дзверы сваіх дамоў, як маніфэстацыі нашай веры. Напрыканцы былі пасвечаныя крэйда, золата і міра з удзяленнем пастырскага бласлаўлення.
Кс. Канстанцін Карака
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/294-parafiyu-glusku-naveda-biskup-alyaksandr-yashe-ski#sigProGalleria8135e39655