Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Духавенства Магілёўшчыны сабралася на супольную малітву ў Горацкай парафіі

Оцените материал
(0 голосов)

13 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну – гэтым разам святары і манаскія асобы завіталі ў парафію Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі Магілёўскага дэканату.

Сустрэча распачалася сумеснай малітвай Літургіяй Гадзінаў, а таксама адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.

Пасля з канферэнцыяй звярнуўся кс. Юзаф Сярпейка, душпастыр Бялыніцкай парафіі і вікарый парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве, які ў сваім выступленні звярнуў ўвагу на спатканне моладзі, якое нядаўна адбылося ў Панаме.

“Папа Францішак у сваіх прамовах паказаў як належыць перажываць такія дні. Перад усім як спаткання, якое выплывае з пераканання ў тым, што нас палюбілі шчырай любоўю, аб  не хочам і не змаўчаць” – зазначыў святар.

Акрамя гэтага кс. Юзаф узгадаў таксама, што важным ў навучанні Папы ў гэтыя дні была тэма адзінства, якое бярэ крыніцу з сапраўднай любові, якая не зносіць лагічных розніц, але гарманічна злучае іх.

“Акрамя гэтага, вельмі вялікую ўвагу Папа прысвяціў патрэбе слухання моладзі, якая праяўляецца ўжо раней, у адгартацыі “Радасць Евангелля”– заўважыў святар.

Святую Імшу, на якую сабраліся таксама і некаторыя парафіяне Горацкай парафіі, узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB. Гамілію прамовіў кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які звярнуў увагу на тое, што кожнаму хрысціяніну, у тым ліку і духавенству, нельга ніколі забываць аб тым, кім мы створаныя, і Кім адкупленыя.

Біскуп Аляксандр перадаў прывітанне ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама заахвоціў да належнага перажывання Вялікага Посту ў парафіях дэканатаў.

Былі абмеркаваны таксама пытанні, якія датычаць належнага функцыянавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Наступная пастырская сустрэча плануецца ў Вялікі Чацвер а 11 гадзіне у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ падчас Імшы Хрызма.

 

Фотаздымкі: кс. Ю. Сярпейка

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 1100 раз Последнее изменение Четверг, 14 Февраль 2019 12:54
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).