Айцец Віктар Занеўскі нарадзіўся 12 кастрычніка 1974 г. у Гродне. Прынёс вечныя манаскія абяцанні 10 красавіка 1999 года, 13 сакавіка наступнага года прыняў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.
Працаваў у Шчучыне і Лідзе, затым у Кракаве (Польшча).
З 2007 г. выконваў пастырскае служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – у якасці вікарыя парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла ў Чавусах.
Пасля працаваў зноў у Польшчы: у парафіі Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі ў Кракаве, а з 2013 г. - у парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Большэве.
Вечны адпачынак дай яму, Пане!