Паводле рашэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, святар з 10 верасня 2017 года звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата і з пасады дэкана Магілёўскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі Барысаўскага дэканата.