Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

18 красавіка – дзень адыходу да вечнасці біскупа Баляслава.

Оцените материал
(1 Голосовать)

У бліжэйшыя дні, 18 красавіка, прыпадае 37-ая гадавіна смерці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.

 

Ён моцна любіў нашую зямлю, беларусаў і выдатна размаўляў на мове нашага народа. Пастыр, які прайшоў праз шматлікія лагеры, але застаўся моцны ў веры…

 

Рыма-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі, беларускі і латышскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Баляслаў Слосканс нарадзіўся ў былой Віцебскай губерні ў Стэрнянах пад Рэжыцай (цяпер гэта Латвія) у каталіцкай сям’і Бярнарда і Цыцыліі Слоскансаў.

 

Навучаўся ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Петраградзе.

 

21 студзеня 1917г. – прыняцце святарскіх пасвячэнняў (з рук біскупа Яна Цэпляка); пасля закрыцця Акадэміі - пастырскае служэнне ў храме св. Кацярыны на Неўскім праспекце, а таксама дапамога ў каталіцкіх парафіях у прыгарадах Пятраграда, як і ў Шліссельбургу, Кранштадце, Пятразаводску.

 

1924-25гг. – душпастырская паслуга ў Маскоўскім храме свв. Пятра і Паўла, а пасля ўпарафіі св. Барбары ў Віцебску.

 

1926г. – паўторнае прызначэнне ў  парафію св. Кацярыны.

 

10 мая 1926 г. – біскуп Мішэль д’Эрбіньі, адмысловы пасланнік папы Пія XІ, у храме  св. Людовіка ў Маскве, тайна здзяйсняе біскупскае пасвячэнне кс. Баляслава Слосканса і прызначае яго апостальскім адміністратарам у Магілёве (са жніўня 1926г.) і Мінску (з 1927г.). У сваіх выступах ён імкнуўся выкарыстоўваць і беларускую, і польскую мовы. Каб растлумачыць стаўленне да моўнай палітыкі, ён аднойчы падчас наведвання Гомельскай парафіі звярнуўся да прысутнай у касцёле інтэлігенцыі па-польску: «Казанне мае на мэце выясніць усім вернікам, без розніцы ступені іхняе асветы, найважнейшую справу іхняга жыцця, справу збаўлення душы. Дык гаварыць аб гэтым у такой мове, якой добра не разумеюць шырокія масы, было б дарэмнаю гаворкаю, а казаць два казанні ў розных мовах я не маю часу. Дзеля гэтага прашу інтэлігенцыю прыстасавацца да мовы шырокіх кругоў вернікаў і выслухаць казанне ў беларускай мове».

 

За сваю актыўную дзейнасць на пасадзе апостальскага адміністратара Баляслаў Слосканс у верасні 1927 года быў арыштаваны і высланы ў Салавецкія лагеры. Смяротнасць у лагерах сярод зняволеных была тады даволі вялікая. У 1929 годзе на востраве Анзэр з 1000 зняволеных памерла 700. Здароўе і біскупа Баляслава ў 1930 годзе было вельмі падарваным ад працы і холаду. Але ён выжыў і адбыў тэрмін зняволення, які яму прысудзілі.

 

17 верасня 1930 года ў яго скончыліся тры гады зняволення. 13 кастрычніка ўладыку Баляслава паклікалі ў канцылярыю лагера і сказалі збірацца «з рэчамі» на ад’езд. І ён пачаў рознымі шляхамі і транспартам дабірацца да Ленінграда. Прыехаўшы ў горад на Няве, Баляслаў Слосканс вырашыў наведаць біскупа Малецкага. Але той так спалохаўся яго візіту, што ўладыка Баляслаў вырашыў больш нікога не турбаваць і паехаў на Магілёў, каб зноў працягваць душпастырскую працу сярод сваіх вернікаў.

 

У Магілёве Слоскансу неабходна было спачатку атрымаць дакументы на прыпіску, таму ён пайшоў у ДПУ. Там яго сустрэлі са здзіўленнем. Маўляў, сёння дакументы на прыпіску не так проста дастаць, бо цяпер біскуп Слосканс з’яўляецца для ўсіх каталікоў контррэвалюцыянерам. Супрацоўнікі ДПУ прапанавалі яму пакінуць Магілёў і паехаць у Смаленск. Але пастыр адмовіўся: «Не, я хачу застацца ў Магілёве, а калі я тут такі непажаданы госць, дык можа вы зноў мяне арыштуеце і вышлеце куды вам падабаецца?..» Здзіўленыя дэпэушнікі адказалі: «Гм, калі так, дык пачакайце крыху…»

І доўга чакаць не давялося. Праз дзесяць дзён пасля прыезду біскупа ў Магілёў, яго зноў арыштавалі і высылалі ў Сібір.

Падарожжа на высылку прыйшлося адбываць этапамі. У сакавіку 1931 года ён прыбыў у Енісейск. Адтуль праз два месяцы яго перавялі ў Стара-Юруханск, а на новы 1932 год — у Краснаярск. Там біскуп Баляслаў мусіў сам знаходзіць сабе працу і харчаванне. Але ратавала рыбалоўства. Праз год яму паведамілі, што яго пераводзяць у Маскву.

 

Праз тыдзень знаходжання ў маскоўскай турме, 20 студзеня 1933 года біскупа выклікалі ў суд, дзе яго чакаў пасол латвійскага ўраду, які паведаміў яму, што, дзякуючы латвійскаму ўраду і апостальскаму пасаду, савецкі ўрад пагадзіўся яго выменяць на аднаго камуніста, і дзеля гэтага ўжо заўтра можна выехаць у Рыгу.

 

Гэтую прапанову пастыр пагадзіўся прыняць не адразу, кажучы, што яго абавязак — берагчы даручаную яму паству, бо вернікі ведаюць, што архіпастыр іх не пакінуў і за іх сёння церпіць і моліцца. На гэта пасол адказаў, што, калі ёсць такая мажлівасць адсюль выратавацца, то яе трэба хутка выкарыстаць. Баляслаў Слосканс паслухаў пасла — і праз некалькі дзён ён быў ужо ў Рызе. А з Рыгі праз пэўны час яго віталі ў Рыме. Там ён прабыў некалькі месяцаў. А потым паехаў у вандроўку па Еўропе, сустракаючыся з вернікамі, і вярнуўся ў Рыгу, дзе працаваў у семінарыі і ва ўніверсітэце.

 

Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўскія ўлады пастаянна перашкаджалі біскупу Слоскансу выконваць яго архіпастырскія абавязкі на Беларусі. А ў 1944 годзе нямецкае гестапа вывезла яго ў Германію ў лагер для ваеннапалонных Шнайдэмюле, адкуль яго, дзякуючы нямецкім епіскапам, вызвалілі.

 

Пасля вызвалення Слосканс жыў у горадзе Айхштэт у Баварыі, а затым у манастыры капуцынаў у Лор-на-Майне. Там святар знаходзіўся да 1947 года. Пасля беларусы-вернікі запрасілі яго ў Бельгію. Адтуль апостальскі пасад камандзіраваў святара візітаваць беларускія асяродкі ў Францыі, Бельгіі і Германіі. Дарэчы, варта дадаць, што Баляслаў Слосканс паважна спрычыніўся сваім заступніцтвам і да арганізацыі беларускага цэнтру ў Лювене (Бельгія).

 

Афіцыйна біскуп Баляслаў Слосканс быў апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-каталікаў з 19 снежня 1952 года, а з 14 лютага 1953 года — і адказным за душпастырства для беларусаў лацінскага абраду ў Заходняй Еўропе. Але ўжо ў папярэднія гады ён наведваў і падтрымліваў духоўна многіх беларусаў-эмігрантаў і асабліва дапамагаў беларускім студэнтам, якія вучыліся ў каталіцкім універсітэце ў Лювене. Ён шчыра быў зацікаўлены духоўным і культурным развіццём сярод беларусаў на Захадзе, асабліва маладых студэнтаў і інтэлектуалаў.

 

Для духоўнага і культурнага жыцця беларусаў на Захадзе вельмі важнай была таксама падтрымка, якую біскуп Баляслаў аказваў вядомаму беларускаму музыку Міколу Равенскаму — аўтару музыкі беларускага рэлігійнага гімна «Магутны Божа».

 

Актыўны ўдзел біскупа Баляслава Слосканса ў духоўным і культурным жыцці беларусаў замежжа вызначаўся і ў матэрыяльнай, і ў маральнай дапамозе, якую ён надаваў беларускім каталіцкім часопісам «Źnič» («Зніч»), што выдаваўся ў Рыме Пятром Татарыновічам, і «Божым шляхам», які выдаваўся ў Парыжы Львом Гарошкам. Адным словам, фінансаваў гэтыя выданні і матэрыяльна дапамагаў кампазітару Міколу Равенскаму.

 

Вялікая заслуга біскупа Баляслава Слосканса для душпастырскіх патрэбаў беларусаў на эміграцыі была і ў тым, што ён, як апостальскі візітатар для беларусаў замежжа, падтрымаў ліст, які беларускія святары напрыканцы іх агульнай сустрэчы ў Рыме прадставілі Папе Яну XXIII 6 лютага 1960 года. У лісце была просьба прызначыць для беларускіх католікаў уласнага біскупа. Ліст-мемарыял быў падпісаны біскупам Баляславам Слоскансам і беларускімі святарамі, якія займаліся душпастырскай апекай беларускіх эмігрантаў абодвух абрадаў у Заходняй Еўропе. І сапраўды, 2 ліпеня 1960 года Папа Ян ХХІІІ намінаваў айца Чэслава Сіповіча — рэктара беларускай місіі ў Лондане, першым беларускім біскупам ад часу знішчэння ў 1839 годзе царскімі ўладамі Расійскай імперыі структур унійнай грэка-каталіцкай царквы.

 

У 1962-65гг. – біскуп Слосканс прымае ўдзел у II Ватыканскім Соборы.

 

18 красавіка 1981г. – біскуп Баляслаў адышоў у вечнасць.

 

10 кастрычніка 1993г. - парэшткі біскупа перавезлі ў Базіліку Божай Маці ў Аглоне (Латвія).

 

2000г. – па ініцыятыве Епіскапату Латвіі Святы Пасад распачаў беатыфікацыйны працэс біскупа Баляслава.

 

20 снежня 2004г. – папа Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.

 

Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.

паводле дазволу Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай Курыі № 42/К/07 ад 23.01.2007

 

Божа, наш міласэрны Ойча, Ты паклікаў Слугу свайго біскупа Баляслава Слосканса, каб ён вёў Твой народ. Падчас пераследу і мучэнняў, у жудасным зняволенні і пакутах, у вымушаным выгнанні ён заставаўся верным вызнаўцам веры ў Цябе і любові да Цябе, верны свайму бісупскаму дэвізу: быць жывою ахвярай за ўсіх людзей, з якімі яго яднала братэрская сувязь. Просім Цябе, каб дзякуючы збаўчай ахвяры Твайго Сына Езуса Хрыста, а таксама заступніцтву і прыкладу Твайго Слугі Балеслава Слосканса мы кіравалі нашыя імкненні адпаведна Тваёй святой волі і згодна з Тваімі намерамі. Дзеля праслаўлення Імя Твайго няхай хутчэй завершыцца перад вачамі ўсіх дзяцей Тваіх працэс яго беатыфікацыі. Амэн.

 

 

Апрацавана на падставе:

Сяргей Чыгрын, Святар, які прайшоў праз Салаўкі і Сібір, у: https://novychas.by/asoba/svjatar-jaki-prajszou-praz-salauki-i-sibir

Cлуга Божы Баляслаў Слосканс, у: http://old.catholic.by/2/belarus/saintsbelarus/112471-sloskans.html

СЛОСКАНС Баляслаў, у: http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19797

Слуга Божы біскуп Баляслаў Слосканс, маліся за нас!, у: http://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/62-biskup-balyasla-sloskans

http://www.mstislavl.narod.ru/Sloskans.htm

 

 

Прочитано 1379 раз Последнее изменение Понедельник, 16 Апрель 2018 11:30
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).