Тэма пасяджэння: «Еўропа, час прачнуцца? Прыкметы надзеі». Удзельнікі аналізавалі культурную, палітычную і сацыяльную сітуацыю ў Еўропе, асабліва яе нядаўняе мінулае. У гэтым ім дапамаўпрафесар палітычнай філасофіі з Францыі Шанталь Дэльсоль.
У межах пленарнага пасяджэння прадстаўнікі канферэнцый біскупаў Еўропы разглянулі фактары, якія ўплываюць на касцёльную і грамадскую сітуацыю на кантыненце, нагадваючы пра хрысціянскія карані, уласцівыя еўрапейскай гісторыі і культуры.
Прадстаўленыя на пасяджэнні ініцыятывы біскупскіх канферэнцый, якія ўваходзяць у Раду, пакліканы ажывіць хрысціянскую надзею, якая натхняла на вялікія справы мноства святых.
Сёлетняе пасяджэнне праходзіць у кантэксце дваццацігоддзя з часу абвяшчэння Апекунамі Еўропы разам са святым Бэнэдыктам Нурскім і святымі Кірылам і Мятодам трох святых жанчын: Брыгіты Шведскай, Кацярыны Сіенскай і Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн).