Нарадзіўся 4 лістапада 1879г. у Санкт-Пецярбургу.
Скончыў класічную гімназію, Магілёўскую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу (1902), Папскую езуіцкую калегію ў Анан’і (каля Рыма), Фрэйбургскі ун-т (Швейцарыя).
З 1909 прафесар Львоўскай духоўнай семінарыі.
Прыняў сакрамэнт святарства ўсходняга абраду (25.3.1911, Стам-
бул), законныя шлюбы з імем Лявонцій.
З 1912 жыў у Босніі ў кляштары студытаў.
У 1914 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург (Петраград). Арыштаваны і высланы ў Табольск.
Вызвалены ў 1916, вярнуўся ў Петраград. Служыў пробашчам касцёла Спаслання Святога Духа (1917—22), парафіі св. Кацярыны Александрыйскай, быў дэканам парафіі.
У 1917 Мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім прызначаны і ў лют. 1921 Папам Рымскім Бенедыктам XV зацверджаны экзархам Рускай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду.
бываў двойчы ў Магілёве ў 1922 годзе.
Арыштаваны 21.10.1922 за «супраціў канфіскацыі касцёльнай маёмасці», але праз некалькі гадзін вызвалены.
Зноў арыштаваны ў лют. 1923. Праходзіў па групавой справе каталіцкага духавенства. На працэсе ў Маскве 21-25.3.1923 пастановай ваеннага трыбунала асуджаны да 10 гадоў ППЛ.
Зняволены ў Лефортаўскай і Сакольніцкай турмах Масквы.
Вызвалены па амністыі ў крас. 1926 з забаронай жыць у буйных
гарадах. Жыў у Калузе па адрасе: праспект Дарвіна, д. 3.
Наведваў Магілёў, служыў у касцёле св. Антонія.
У чарговы раз арыштаваны 10.2.1926 у Магілёве. Зняволены ў Лубянскай турме Масквы. Прыгавораны калегіяй АДПУ 18.9.1926 за тое, што «падчас богаслужэння казаў пропаведзь антысавецкага характару», да 3 гадоў ППЛ. 26.9.1926 этапаваны ў Салавецкі лагер АДПУ Архангельскай вобл., потым пераведзены ў Пінегу Архангельскай вобл., Котлас Комі АССР. Пасля сканчэння тэрміну 12.7.1929 пастановай калегіі АДПУ высланы на 3 гады ў Архангельскую вобл.
У пачатку 1931 зноў арыштаваны і восенню 1931 высланы на 3 гады ў
Котлас Комі АССР. Вызвалены ў канцы 1933 зноў з забаронай
жыць у буйных гарадах. Пасяліўся ў г. Вятка, дзе і памёр.
Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 22.5.1992. Асабовая справа ф. № 33953-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніца:
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Fa.html#s.9
Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917—1964, Мінск 2008, с. 411.
Алесь Бяляцкі. Развагі пра ахвярнасьць: Леанід Фёдараў, у: http://spring96.org/be/news/65971