Нарадзіўся ў 1867г. у в. Хатаевічы Барысаўскага павету.
Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу.
1893г. - Прыняў сакрамэнт святарства.
Прызначаны капеланам арцыбіскупа С. М. Казлоўскага.
З 1897г. - катэхет мужчынскай і жаночай гімназій у Мінску.
У 1900-02гг. - служыў у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха).
З 1902г. - адміністратар касцёла св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Кранштаце Санкт-Пецярбургскай губ., вайсковы капелан, катэхет Ваенна-марскога інжынернага вучылішча, Ваенна-марской фельчарскай школы, рэальнага вучылішча, мужчынскай і жаночай гімназій. Узнагароджаны ордэнам св. Станіслава 3-й ступені, Залатым Крыжам і знакам «За барацьбу з чумой».
З 1920г. - пробашч касцёла св. Казіміра ў Магілёве.
3 студзеня 1921г. - арыштаваны. абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены праз месяц за недастатковасцю доказаў.
З 1922г. - пробашч парафіі св. Мікалая ў г. Луга, цяпер Ленінградскай вобл.
З 1928г. – з’яўляўся душпастырам у касцёле Унебаўзяцця НПМ у Харкаве.
У 1935-36гг. - праходзіў па групавой справе каталіцкага духавенства Украіны. Зноў арыштаваны 12.8.1937 у Харкаве па адрасе: вул. Сяргееўская, д. 5, кв. 1. Абвінавачваўся ў «шпіёнскай дзейнасці на карысць буржуазнай Польшчы» і ў «правядзенні антысавецкай агітацыі».
24.9.1937г. - Асуджаны асобай нарадай пры НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1958.
Крыніца:
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Ga.html#s.43
Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917—1964, Мінск 2008, с.114-115.
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998
Гашинский Леонард Антонович, у: http://visz.nlr.ru/person/book/t12/4/20