Нарадзіўся ў 1877г. у в. Шынкуны Ковенскай губурніі, у беларускай сялянскай сям’i.
Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1900).
У 1902—08гг. - пробашч касцёла ў в. Яшмуйжа (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлi) Дзiнабургскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Прэйлi, Латвiя.
З 1913 вiкарый касцёла Унебаўзяцця НПМ пры кляштары дамiнiканцаў у в. Аглона (тагачасны паштовы адрас: ст. Самерсет) Дзiнабургскага пав.
З 1923г. - адмiнiстратар парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Iвандар Чэрыкаўскага павету
У 1926—28гг. - пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Лазавiца Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. З 1936 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у Мсцiславе Магiлёўскай вобл.
23.8.1937 – арыштаваны і асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.12.1937 як «агент буржуазнай Польшчы» да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны з шэрагам падследных Магiлёўскай турмы НКВД.
Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Асабовая справа захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
Крыніца:
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Sha.html#s.19
Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917—1964, Мінск 2008, с. 85.
WARNAS Michał, у: http://www.swzygmunt.knc.pl/MARTYROLOGIUM/POLISHRELIGIOUS/vPOLISH/HTMs/POLISHRELIGIOUSmartyr4042.htm