Нарадзіўся ў 1877г.
Скончыў мітрапалітальную семінарыю ў Пецярбургу, і ў 1901г. прыняў святарскія пасвячэнні.
Першыя гады святарства праходзілі ў Томску і Уфе.
Са снежня 1910 – пробашч парафіі свв. Пятра і Паўла ў пас. Колпіна пад Санкт-Пецярбургам.
У верасні 1914г. – звольнены па прычыне хваробы, патым са снежня працягваў сваё служэнне на пасадзе пробашча ў мясцовасці Загацце Лепельскага дэканата.
1924-1925 – служэнне ў парафіі Святой Тройцы ў Заскарках.
1928 – служэнне ў Чавусах. Арыштаваны, але пасля вызвалены.
У маі 1929г. – зноў арыштаваны, асуджаны на 8 гадоў ВПЛ і адпраўлены ў лагер.
1933 г. – вызвалены з лагера, вятранне ў Чавусы.
28 чэрвеня 1938г. - польскае пасольства атрымала інфармацыю аб тым, што кс. Павел у 1937г. быў арыштаваны ў Чавусах і асуджаны. Далейшы лёс невядомы.
Крыніца:
КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Ka.html#s.4
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998
Заскаркі | Касцёл Святой Тройцы - Каментарыі , у: https://radzima.org/be/object_comm/7426.html#comm2532
Загацце - касцёл і каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы, у: https://radzima.net/be/parafia/zahacie.html