Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Імша Вячэры Пана- 2014 ў парафіі св. Антонія ў Магілёве

Оцените материал
(0 голосов)

У Вялікі чацвер, 17 красавіка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай парафіі Св. Антонія Падуанскага.

 

На пачатку Імшы іерарха і айцоў кларэтынаў а. Юрыя і а. Віталія, якія служаць у парафіі, з нагоды ўстанаўлення ў гэты дзень Езусам Хрыстом сакрамэнтаў пасвячэння і Эўхарыстыі павіншавалі вернікі, прадстаўнікі розных супольнасцяў, якія дзейнічаюць у парафіі (Хатні Касцёл, Жывы Ружанец, Легіён Марыі), моладзь і дзеці.

 

У гаміліі біскуп Юрый засяродзіў увагу на сутнасці святарства. Іерарх адзначыў, што святар – звычайны чалавек, якога Бог выбраў па сваім жаданні, а не таму, што гэты чалавек штосьці надзвычайнае зрабіў, да асаблівай службы. Па словах біскупа, святар, як і апосталы, не дасканалы, мае таксама і заганы, але, усведамляючы сваю недасканаласць і працуючы над сабой, дзякуючы Божай дапамозе пакліканы, каб паказаць людзям, што можна змагацца са сваімі заганамі і жыць згодна з воляй Бога.

 

Іерарх падкрэсліў таксама, звяртаючыся да вернікаў, што варта старацца выконваць тое, што хоча Бог, - а ў першую чаргу Бог хоча, каб людзі любілі адзін аднаго.

 

Указваючы на Хрыста, які абмывае ногі вучням, біскуп звярнуў увагу на гэты прыклад любові і заахвоціў вернікаў, што да любові пакліканы кожны чалавек, а не толькі святары.

 

На заканчэнне Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў змешчаны ў так званай “цямніцы". Затым вернікі і біскуп адаравалі Яго.

 

Паводле www.catholic.by

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 2568 раз Последнее изменение Пятница, 18 Апрель 2014 18:11
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).