Ян Марыя Віянэй нарадзіўся 8 мая 1786 г. у сям’і бедных французскіх сялянаў. Яго маладосць праходзіла ў гады французскай рэвалюцыі, калі Касцёл у Францыі пакутаваў ад жорсткага пераследу, але Ян патаемна наведваў заняткі па рэлігіі і прыняў першую святую Камунію. Спачатку яго жаданне стаць святаром не магло здзейсніцца з-за малых поспехаў у вучобе. З вялікімі цяжкасцямі Яну Віянэю ўдалося атрымаць святарскае пасвячэнне, і ён быў прызначаны пробашчам у Арс непадалёк ад Ліёна.
Сваім адданым служэннем ён пераадолеў рэлігійную абыякавасць мясцовых жыхароў і стварыў квітнеючую парафіяльную супольнасць. Ян Марыя засноўваў школы, таварыствы, дзіцячыя дамы і цалкам прысвячаў сябе душпастырскай працы. Ён мала спаў, амаль нічога не еў, увесь дзень праводзіў у касцёле і спавядаў да позняй ночы. У Арс прыязджала ўсё больш людзей, якія хацелі атрымаць ад яго тую ці іншую параду. Ян Віянэй памёр 4 жніўня 1859 г. Яго цела спачывае ў базыліцы, пабудаванай над старым касцёлам у Арсе. Святы з’яўляецца апекуном пробашчаў.
Запрашаем да малітвы за святароў, якія выконваюць пастырскае служэнне ў нашым дэканаце:
кс. Павел Адамовіч (Крычаў)
кс. Павел Беразун (Магілёў)
кс. Юрый Быкаў (Магілёў)
кс. Андрэй Далянскі (Касцюковічы)
а. Ежы Вежхоўскі CMF(Магілёў)
кс. Андрэй Кеўліч (Горкі)
а. Гжэгаж Ксёнжэк SP(Чавусы)
кс. Роберт Мацееўскі (Мсціслаў)
а. Віталій Чабатар CMF(Магілёў)
кс. Аляксандр Шупенька (Шклоў)
а. Раман Шульц OP(Магілёў)
а. Васіль Ягораў, грэка-каталік (Магілёў)