Шчыра дзякуем Вам, кс. Павел, за ахвярную працу на Магілёўшчыне! Дзякуем за клопат аб развіцці Касцёла на Крычаўскай зямлі, а таксама за плённае выкананне паслугі кіраўніка дэканату. Асаблівым чынам дзякуй за прыклад імкнення да стварэння супольнасці, салідарнасці і сумеснай працы.
З памяццю у малітве
Магілёўскі дэканат
кс. Павел Шылак
Нарадзіўся 14.06.1976г. у Свіры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці;
1993- скончыў Свірскую сярэднюю школу;
2003- выпускнік Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў г. Гродна;
14.05.2005 – прыняў пасвячэнні прэзбітэрату;
2007-2011 – вучоба на універсітэце імя Стэфана Вышынскага ў г. Варшава (Польшча) ў галіне кананічнага права.
2005-2006 – служэнне вікарыем ў Магілёўскай катэдры;
2006-2014г – адміністратар парафіі з правамі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Крычаве;
з 2011г. – з’яўляецца дыяцэзіяльным мадэратарам супольнасці Хатні Касцёл Мінска-Магілёўскаё архідыяцэзіі;
з восені 2013г. па 1 жніўня 2014г. з’яўляўся дэканам Магілёўскага дэканату.