Пасля некаторых гадоў перапынку, у Магілёўскай конкатэдры імя Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, аднавілася традыцыя Рэзурэкцыйнай Святой Імшы. Радасна перажываць гэтую урачыстасць дапамог біскуп Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў рэзурэкцыйную працэсію і Святую Імшу. Таксама біскуп скіраваў шчырыя словы віншавання для парафіян, у якіх падкрэсліў, што нашае хрысціянскае жыццё - як ранішні звон -павінна абуджаць веру і сумленасць адзін у другога.
Кс. Павел Беразун
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/196-rezurektsyjnaya-svyataya-imsha-magiljo-skaj-konkatedry#sigProGalleria1fd9d9c2d1