Мітрапалітальная Курыя паведамляе аб тым, што 5 ліпеня 2015 года ў нядзелю ў Магілёўскай Архікатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбыдзецца Урачыстая святая Імша на распачацце служэння Біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDBу Магілёўскай частцы архідыяцэзіі. Пачатак а 11:00 гадзіне святой Імшой.
У сувязі з гэтым 5 ліпеня ўсе св. Імшы ва ўсіх касцёлах Магілёўскага і Бабруйскага Дэканатаў (без выключэння) павінны быць перанесены на вячэрні час.
Неабходна заахвоціць вернікаў Вашых парафій да актыўнага ўдзелу ў гэтай падзеі.
Інфармацыя аб распараджэнні павінна быць абвешчана вернікам падчас аб’яў ва ўсе нядзелі 21 і 28 чэрвеня і размешчана на дошцы аб’яў.
Мінск, 15.06.2015
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі