Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Кс. Андрэй Кеўліч прыняў абавязкі дэкана

Оцените материал
(0 голосов)

25 сакавіка а 15.00 у Магілёве адбылася працэдура прыняцця службовых абавязкаў дэкана Магілёўскага дэканату.

Нагадаем, што нашае дыяцэзіяльнае права кажа аб тым, што “новаменаванага дзекана знаёміць з яго службовымі абавязкамі дэлегат дыяцэзіяльнага біскупа, перадаючы яму архіў і пячатку дзекана, а таксама складаючы аб гэтым пратакол у двух экзэмплярах, адзін з якіх дасылае ў дыяцэзіяльную курыю, а другі пакідае ў архіве дэканату”.

 

У гадзіну Божай Міласэрнасці кс. Андрэй Кеўліч, які рашэннем арцыбіскупа Юзафа Станеўскага 17 сакавіка прызначаны магілёўскім дэканам, у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве ў прысутнасці біскупа Аляксандра, а. Віталія Чабатара, віцэ-дэкана, а таксма кс. Паўла Сідарэнкі прамовіў вызнанне веры, а таксама склаў прысягу вернасці, у якой паабяцаў, што будзе “з найвялікшай стараннасцю і вернасцю выконваць абавязкі, давераныя адносна Паўсюднага Касцёла, так і Партыкулярнага, у якім пакліканы да служэння”.

 

Кс. Андрэй быў пазнаёмлены біскупам Алясандрам са сваімі службовымі абавязкамі, яму таксама былі  перададзены архіў і пячатка дзекана Магілёўскага дэканату. Аб гэтым быў складзены адпаведны дакумент у двух экзэмплярах – адзін з якіх дасылаецца ў дыяцэзіяльную курыю, а другі застаецца ў архіве дэканату.

 

Фота: кс. Павел Сідарэнка

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 414 раз Последнее изменение Понедельник, 04 Апрель 2022 08:18
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).