Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB 9 жніўня ўзначаліць адпустовую Святую Імшу ў гонар святога Дамініка ў 10.00 у парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі, у магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава новапрызначаны біскуп узначаліць адпустовую Святую Імшу. Мяркуецца ўдзел вернікаў з усіх парафіяў Магілёўскага дэканата. Святая Імша распачнецца аб 11-ай гадзіне.
З 7 па 16 верасня біскуп Яшэўскі SDB будзе ўдзельнічаць у спатканні новапрызначаных біскупаў у Рыме. Традыцыйная штогадовая сустрэча біскупаў, якія атрымалі сакру цягам прамінулага года, з’яўляецца сваеасаблівым духоўна-адукацыйным курсам для новапрызначаных герархаў.
19 верасня біскуп Аляксандр наведае парафію Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі і здзейсніць асвячэнне капліцы. Пачатак а 12.00.
20 верасня біскуп Яшэўскі SDB узначаліць Святую Імшу а 15.00 з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах.