“Ад шчыра сэрца дзякую ўсім Святарам, Кансэкраваным Асобам, Вернікам Магілёва і Магілёўскай вобласці, а таксама ўсім Людзям добрай волі за памяць, зычэнні з аказі дня нараджэння і малітву ў інтэнцыі маёй асобы.
Няхай свята Перамянення Пана аднаўляе кожнага з нас і дазволіць адчуць радасць з пастаяннага быцця з Езусам, каб так як Пётр заўжды паўтараць: “Пане добра нам тут быць” (Мц. 17,4) .
Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай Бялыніцкай над кожным!”
✠ Аляксандр Яшэўскі, SDB