А 12 гадзіне адбылася святая Імша, якую узначаліў біскуп Аляксандр. Вельмі выразным момантам падчас Літургіі было зачытванне імён духоўных асоб, якія працавалі на нашай зямлі.
Пасля Эўхарыстыі святары, манаскія асобы і жадаючыя наведалі могілкі ў в. Паплаўшчына – даўнейшым каталіцкім асяродкам, які перажывае не найлепшыя свае часы – дзе знаходзіцца магіла кс. пралата Яна Аношкі, святара Магілёўшчыны, які нажаль, незаслужана забыты, так як і многія іншыя… Адметна і тое, што да супольнай малітвы далучыліся і крэўныя з роду Аношка, якія прыехалі абмыслова на гэтую падзею з Мінску.
Фота с. Аўгусціна OP
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/265-malitva-za-spachylae-dukhavenstva-adbylasya-magiljove#sigProGalleriaa9e4617fe9