Спачатку пілігрымы наведалі катэдральны касцёл Божага Міласэрнасці. Наступным пунктам у праграме стаў касцёл Святога Духа, удзельнікі гэтага невялікага духоўнага паломніцтва мелі магчымасць пазнаёміцца не толькі з гісторыяй гэтай святыні, якую распавяла с. Наталля, але і з выставай мастака Мiкалая Ткачова, чалавека, якi ўсё сваё жыццё шукаў Бога.
Затым моладзь адправіліся да парафіі святога Антонія, які яшчэ будуецца, дзе iезуiт айцец Станiслаў апавёў аб тым, як будзе выглядаць касцёл у будучынi.
Потым пілігрымка наведала санктуарый МацiБожай у Шумiлiна, дзе памалiлiся ружанцам у iнтэнцыi развіцця дамiнiканскага ордэну на Беларусі.
І канешне ж, цэнтральным момантам сумеснага падарожжа стала святая Імша з нагоды святкавання 800-годдзя заснавання дамiнiканскага ордэну, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у касцёле святой Барбары. Пасля літургіі адбыўся канцэрт Антонія Пiльха, а таксама навуковы даклад, які падрыхтавала Раіса Зянук, навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, якая разважала над гістарычнымі формамі прысутнасці Ордэн прапаведнікаў на беларускіх землях.
Барашкава Ганна.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/266-svyatkavanne-800-goddzya-daminikanskaga-ordenu-vitsebsku#sigProGalleria7c2b1a9b9e