Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пастырскае спатканне з Мітрапалітам Тадэвушам адбылося ў Магілёве

Оцените материал
(0 голосов)

30 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможнымі біскупамі Юрыем і Аляксандрам.

 

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь сталі момантамі падрыхтоўкі да святой Імшы. Гэтай часткай сустрэчы кіраваў духоўны айцец Магілёўскага рэгіёну кс. Андрэй Далянскі.

 

У гаміліі падчас святой Імшы Мітрапаліт Тадэвуш звярнуў увагу на тое, што, «дзякуючы святарскай паслузе Езус сваёй ласкай нараджаецца ў нашых душах, прыходзіць да нас у Божым слове, сакрамэнтах, асабліва Эўхарыстыі, і іншай дзейнасці Касцёла». Арцыбіскуп запрапанаваў таксама паразважаць над пытаннем: «Калі б сучасны чалавек апынуўся на месцы нараджэння Езуса, то як ён успрымаў бы ўсё тое, што там сталася? Ці ён мог бы ў гомане сучаснага свету пачуць голас анёла, які абвяшчае Нараджэнне Збаўцы?»

 

«Нашым, святароў, заданнем з’яўляецца дапамагчы яму пачуць голас анёла, які і сёння абвяшчае Нараджэнне Збаўцы, а таксама дапамагчы ўбачыць Яго. Нам неабходна абудзіць спячага чалавека і сказаць яму: “Уставай, паглядзі, пасля доўгіх пакаленняў пераследу над нашай зямлёй ізноў засвяціла Бэтлеемская зорка”», — падкрэсліў іерарх.

 

Потым удзельнікі сустрэчы падзяліліся аплаткай і выказалі адзін аднаму віншаванні.

 

Падчас сумеснага пачастунку былі абмерваканы некаторыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем дэканатаў.

 

Кс. Арцыбіскуп заахвоціў арганізоўваць парафіяльныя пілігрымкі да “Брамаў Міласэрнасці”, каб скарыстацца з тых дароў, якія нясе ў сабе Год Міласэрнасці.

 

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі распавёў аб хваробе адной з манаскіх сясцёр, якая працуе ў Беларусі і заахвоціў быць салідарнымі па меры сваіх магчымасцяў.

 

Пасля арцыбіскуп Тадэвуш перадаў заўвагі кс. Дзмітрыя Барылы адносна працы Касцёльнага Суда, а таксама прыпомніў нормы касцёльнага права адносна рэзідэнцыі душпастыраў.

 

Удзельнікі сустрэчы атрымалі запрашэнне на святкаванне дня нараджэння ардынарыя, якое адбудзецца 2 студзеня 2016г.

 

Затым да прысутных звярнуўся біскуп Аляксандр Яшэўскі, які прыпомніў аб тым, што 23.01.2016г. у Магілёве адбудзецца экуменічная малітва, а таксама што 25 студзеня прыпадае 2-ая гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Як зазначыў біскуп Аляксандр, кананічная візітацыя парафій у Магілёўскім дэканаце плануецца ў лютым 2016г.

 

Было вырашана, што наступнае пастырскае спатканне духавенства Магілёўшчыны адбудзецца 20.01.2016г. у парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 1222 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).