Нарадзіўся ў 1888 г. у пасёлку Казарма N° 52 Дзвінскага павета Віцебскай губерні ў сям'і чыгуначнага служачага.
У 1909 г. паступіў у Мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Пецярбургу, якую скончыў у 1914 годзе. 13 красавіка таго ж года прыняў сакрамэнт пасвячэння.
3 ліпеня 1914 г. па сакавік 1915 г. быў вікарыем у Пінску i катэхізатарам у пачатковых школах горада.
3 1915 да снежня 1917 г. — вайсковы капелан у Дунайскай арміі i душпастыр у вёсцы Белград (Бесарабская губерня). Пазней працаваў адміністратарам Рудня- Шлягінскай парафіі Гомельскага дэканата.
3 ліпеня 1921 г. — вікарый у Полацку, потым адміністратар Гарбачоўска-Абітокскай парафіі Полацкага дэканата.
Неаднаразова затрымліваўся ЧК. Быў арыштаваны ў Полацку разам з мясцовым пробашчам кс. Юзафам Дзям'янам за адмову ўдзельнічаць у адкрыванні мошчаў св. Андрэя Баболі.
3 7 ліпеня да 12 верасня 1922 г. знаходзіўся пад следствам. Пасля прыгавору зняволены ў віцебскай турме. Дзякуючы парафіянам 12 кастрычніка 1922 г. выпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе. 3-4 верасня 1923 г. апраўданы губернскім судом.
У 1925 г. выконваў абавязкі душпастыра ў занеўскай капліцы Ленінграда. Лячыўся ад неўрастэніі.
3 16 верасня 1928 г. (паводле іншых звестак, у 1927 г.) быў адміністратарам у чавускай, чэрыкаўскай i зембінскай парафіях.
Зноў арыштаваны 30 верасня 1929 г. у Юркавічах (паводле іншых звестак, у Чавусах). На падставе арт. 72-Б i 76 КК БССР (арт. 58-10 КК РСФСР) абвінавачваўся ў тым, што праводзіў «сістэматычную антысавецкую агітацыю ў казаннях, настройваў вернікаў супраць савецкай улады, заклікаў ix да аб'яднання супраць бязбожнікаў». Прычынай абвінавачання было казанне, прамоўленае ў юркавіцкім касцёле пасля публічнай адмовы ад святарства ксяндза Станіслава Жамайцюка, у якім прагучалі м.інш. такія словы: “Вы павінны верыць у Богу ўсюды і паўсюль, калі вас арыштуюць і сашлюць у Сібір ці куды-небудзь, калі ш вас не будзе касцёла ці нас, святароў; вы не падайце духам, не будзе святыні – маліцеся дома, збірайцеся па две-тры асобы, і з вамі – Бог”.
Арышту папярэднічалі артыкулы ў прэсе, дзе кс. Лук'яніна абвінавачвалі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці (артыкул «Контррэвалюцыйная вылазка юркавіцкага ксяндза Лук'яніна» ў газеце «Звязда» ад 2 кастр. 1929 г., № 225). Следства з удзелам шматлікіх сведкаў праводзілася ў Магілёве i Мінску на падставе арт. 84-А i 110 КК БССР.
3 лютага 1930 г. пастановай асобай нарады пры калегіі АДПУ было прынята хадайніцтва аб пазасудовым прыгаворы. 28 лютага пастановай Прэзідыума У ЦБК гэтае хадайніцтва было задаволенае.
13 сакавіка 1930 г. пастановай калегіі АДПУ кс. Лук'яніна асудзілі згодна з арт. 58-10 КК РСФСР на 10 гадоў канцлагера i выслалі ў сызранскі ВПЛ, а пазней на Салаўкі, куды ён прыбыў 16 чэрвеня 1931 года.
Працуючы ў лагеры на так званым «крамлі», спрабаваў наладзіць кантакт з консульствам Польшчы, а таксама звязацца са святарамі, якія адбывалі пакаранне на галоўным востраве Салаўкоў (савацеўскі ізалятар). Пасля выкрыцця ДПУ гэтых намаганняў становішча ксяндза ў лагеры значна пагоршылася.
У 1932 г. кс. Лук'яніна арыштавалі ў ліку 32 святароў па групавой справе каталіцкага духавенства, абвінавачанага ў стварэнні «антысавецкай групоўкі, якая вяла антысавецкую агітацыю, тайна адпраўляла багаслоўскія i рэлігійныя абрады i здзяйсняла нелегальную сувязь з воляй для перадачы за мяжу звестак шпіёнскага характару пра становішча католікаў у СССР». Следства хадайнічала аб яго пераводзе ў Яраслаўскі палітізалятар i ўтрыманні асобна ад усіх. На Салаўках заставаўся да восені 1937 года.
Ізноў арыштаваны 9 кастрычніка 1937 г. i пастановай асобай «тройкі» У НКУС па Л енінградскай вобласці прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 3 лістапада 1937 г. расстраляны ў Салавецкай турме.
Рэабілітаваны 22 жніўня 1989 г. на падставе арт. 1 пастановы Прэзідыума ВС СССР ад 16 студзеня 1989 года.
Крыніца:
Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата, Мінск 2012.
КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Lb.html#s.30
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998