У Імшы ўдзельнічалі душпастыры парафіі кс. Юрый Быкаў і кс. Павел Беразун, а таксама кс. Аляксандр Шупенька з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове.
Біскуп павіншаваў сабраных са святамі Божага Нараджэння, падзякаваў за тое, што яны знайшлі час прыйсці ў касцёл, благаславіў і пажадаў моцнай веры, міру і дабра ў сем’ях.
Пасля Імшы шмат вернікаў, бацькі разам з дзецьмі, падышлі пакланіцца маленькаму Езусу ў яслях.
25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, біскуп Юрый Касабуцкі таксама цэлебраваў у парафіі Імшу. Пасля яе дзеці выступілі са сцэнкай і атрымалі падарункі ад святога Мікалая.
Яўген Дудкін
Паводле: http://catholic.by